Гісторыя нашай дашкольнай установы пачынаецца з 1987 года, калі першыя Зэльвенскія малышы пераступілі яго парог. З тых часоў для многіх ён стаў другім домам, таму што тут заўсёды пануе атмасфера павагі, дабра і любові.
Першым кіраўніком дзіцячага саду была Тамара Анатольеўна Гойла. Яна здолела згуртаваць калектыў, заўсёды была гатовая падтрымаць і працягнуць руку дапамогі кожнаму супрацоўніку нашай вялікай і дружнай сям’і.
У 2001 годзе яе змяніла Тамара Міхайлаўна Роля, педагог па прызванні душы. На яе долю выпалі бясконцыя клопаты па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі, харчаблока, міні-музычнай залы, групавых і спальняў. У гэты час ажыццяўляліся працаёмкія рамонтныя работы. Першым памочнікам у кіраўніка была Валянціна Іванаўна Клімавец, загадчык гаспадаркі.
З лістапада 2019 года дашкольную ўстанову ўзначальвае Наталля Анатольеўна Мукасей.
Шмат гадоў ва ўстанове працуюць Вольга Міхайлаўна Легеза, Святлана Аркадзьеўна Мінчук, Таццяна Мікалаеўна Тырля, Таісія Іванаўна Масальская. У дашкольнай установе заўсёды пануе дух узаемаразумення, узаемадапамогі, ўзаемазаменнасці.
Педагогі дзіцячага сада - гэта высокапрафесійныя спецыялісты, якія усе сэрца аддаюць справе выхавання і навучання дзяцей. У дзіцячым садзе арганізаваны аб’яднанні па інтарэса “Харэаграфія” і “Замежная мова”. Вялікая ўвага надаецца захаванню і ўмацаванню здароўя дашкалят. Педагагічны калектыў прымае актыўны ўдзел у раённых, абласных мерапрыемствах, конкурсах, выставах, дзе займае прызавыя месцы.
Не адстаюць ад педагогаў і іх выхаванцы, прымаючы ўдзел у раённых выставах і конкурсах.
У установе склалася пэўная сістэма ў рабоце з бацькамі, якія з’яўляюцца першымі памочнікамі выхавальнікаў. Таты і мамы з “гледачоў” і “назіральнікаў” становяцца актыўнымі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў.
Усе работнікі дзіцячага сада выразна разумеюць, што на іх ускладзена вялікая адказнасць за навучанне і выхаванне падрастаючага пакаленне. Менавіта ад іх мудрасці і прафесіяналізму, цярпення і ўвагі ў пэўнай ступені залежыць далейшы лёс кожнага дзіцяці.