Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НОВЫЯ ФОРМЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Дата: 26 мая 2016 в 12:00, Обновлено 25 октября 2021 в 12:45
Автор: Роля Т. М.

Паважаныя бацькі!

З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей і адаптацыі іх да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, у нашай дашкольнай установе арганізавана работа групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў і адаптацыйная пляцоўка.

Па пытаннях арганізацыі і працы групы кароткачасовага знаходжання вы можаце звярнуцца па тэл: 801564 73406

На ўсе пытанні, якія цікавяць Вас  адкажа намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Траццяк Таццяна Іванаўна

На 01.09.2021 кошт паслугі састаўляе  за адну гадзіну  прыбывання - 1.20

АДАПТАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Паважаныя бацькі!

У цяперашні час адным з найважнейшых накірункаў развіцця даступнай і якаснай дашкольнай адукацыі з'яўляецца ўкараненне новых форм арганізацыі дашкольнай адукацыі. Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца групы кароткачасовага знаходжання.

З прыходам у дзіцячы сад у дзіцяці пачынаецца новы, важны, але не просты этап у яго жыцці. Ен суправаджаецца зменай звыклай для дзіцяці абстаноўкі, рэжыму дня, расстаннем з маці. Гэта выклікае неабходнасць прыстасавання да новых умоў жыцця, г. зн. адаптацыі. Дзеці часта цяжка прывыкаюць да дзіцячага сада.

Для таго каб адаптацыя дзіцяці праходзіла спакойна, без негатыўных вынікаў, каб забяспечыць плаўны пераход дзіцяці ў новыя ўмовы – умовы дзіцячага саду і была арганізаваны адаптацыйная пляцоўка.

Адаптацыйная пляцоўка кароткачасовага знаходжання створана з мэтай забеспячэння  своечасовай сацыялізацыі дашкольнікаў у калектыве равеснікаў і дарослых, адаптацыі і да ўмоў знаходжання ў дзіцячым садзе.

Мэта стварэння адаптацыйнай пляцоўкі:

ажыццяўленне пераемнасці ў выхаванні дзяцей паміж сям'ей і дашкольнай установай;
ранняя сацыялізацыя дзяцей, якая дазваляе забяспечыць паспяховую адаптацыю дзіцяці да ўмоў дашкольнай установы;

устанаўленне супрацоўніцтва дашкольнай установы і сям'і.

Задачы:

умацоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе дзяцей;

забяспечыць эмацыянальны дабрабыт дзяцей з уччетом х індывідуальных асаблівасцяў;

фарміраваць у дзяцей адэкватныя ўзросту спосабы і сродкі зносін з дарослымі і аднагодкамі;

развіваць пазнавальную сферу, пашыраць кругагляд;

ўсталяваць узаемадзеянне з бацькамі выхаванцаў з мэтай развіцця ў іх педагагічнай кампетентнасці.

Парадак залічэння

Залічэнне дзяцей на адаптацыйную пляцоўку праводзіцца загадам загадчыка на падставе:

заявы (бацькоў (асоб, якія іх замяняюць);
даведкі аб стане здароўя дзіцяці і адсутнасць кантакту з інфекцыйнымі хворымі, выдадзенай участковым педыятрам).

Правілы наведвання адаптацыйнай пляцоўкі

  1. Дзіця наведвае пляцоўку толькі ў суправаджэнні бацькоў.
  2. Дзіця і суправаджаючыя павінны быць здаровымі.
  3. Бацькі актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці дзяцей на пляцоўцы, кіруюцца рэкамендацыямі педагогаў.
  4. Адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей у час арганізаванай дзейнасці  нясуць бацькі.
  5. Забараняецца прыносіць на пляцоўку прадукты харчавання.
  6. Пасля заканчэння часу наведвання бацькам з дзецьмі неабходна пакінуць тэрыторыю адаптацыйнай пляцоўкі.
  7. У выпадку  немагчымасці прыйсці на пляцоўку неабходна папярэдзіць педагога ці адміністрацыю  ўстановы.

                                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.