План правядзення тыдня роднай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Каб мова родная гучала»
План правядзення тыдня роднай мовы ва
ўстанове дашкольнай адукацыі
«Каб мова родная гучала»
ПАНЯДЗЕЛАК
Старэйшая група:
- Занятак-забава на тэму: «Па старонках роднай мовы» з выкарыстаннем
твораў вуснай народнай творчасці.
Мэта- паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа праз розныя віды дзіцячага фальклору: вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага; выхоўванне пачуцця любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры.
- Беларускія народныя гульні на працягу дня ва ўсіх узроставых групах.
Мэта-развіцце звязнага маўлення. Узбагачэнне, актывізацыя і замацаванне слоўніка выхаванцаў. Развіцце хуткасці рэакцыі на слова, увагі, кемлівасці, памяці.
АЎТОРАК
- Для ўсіх узроставых груп:
Акцыя “Самае “смачнае” беларускае слова”,
Мэта-садзейнічаць пашырэнню слоўніка выхаванцаў прыгожымі беларускімі словамі: бульба, садавіна, цукерка і г.д.
2. Малодшая група:
- Гульня-занятак на тэму «Жылі-былі дзед і баба»
Мэта: развіцце беларускага маўлення, узбагачэнне слоўнікавага запасу, выхоўванне цікавасці да роднай мовы, жаданне размаўляць на ёй.
СЕРАДА
1. Старэйшая група:
- Гутарка аб знакамітых людзях нашай краіны на тэму «Гонар краіны» з
выкарыстаннем матэрыялаў СМІ.
Мэта: пашырэнне прадстаўленняў дашкольнікаў аб суайчынніках-пераможцах, выхоўванне пачуцця гонару за сваіх землякоў,
2. Малодшая група:
- Занятак-забаўлянка «Да нас у госці прыйшоў Каток – залаты лабок» па
азнаямленню выхаванцаў малодшай узроставай групы з народнымі цацкамі.
Мэта: знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі цацкамі, пабуджэнне
выхаванцаў да выражэння сваіх уяўленняў у самастойным апісанні цацак.
ЧАЦВЕР
1. Старэйшая група:
- «Каб мова родная гучала» - па знаёмству з пасёлкам
Мэта: паглыбленне прадстаўленняў дзяцей пра наш пасёлак, славутых людзях і вядомых мясцінах. Фарміраванне цікавасці да мінулага і сучаснага пасёлка, выхоўванне павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны, роднай мовы.
Для ўсіх узроставых груп
Літаратурнае падарожжа "Па старонках любімых казак".
Мэта: развіцце эмацыянальных пачуццяў, навыкаў дыялагічнага маўлення ў працэсе драматызацыі казкі, прывіцце выхаванцам навыкаў звязнай гаворкі.
ПЯТНІЦА
1. Малодшая група:
- Літаратурная забава «Бабуліна калыханка».
Мэта: пашырэнне ведаў аб фальклоры, развіцце жадання спяваць яе, і выкарыстоўваць у самастойных гульнях.